Лі Гу Хон (; ) — паўднёвакарэйскі навуковец і палітык, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (1994—1995).
Біяграфія Нарадзіўся 9 мая 1934 года ў Кёнгідо.
Пачынаў вывучаць права ў Сеульскім нацыянальным універсітэце, але праз год пакінуў ВНУ. У 1955 годзе Лі ўступіў ва Універсітэт Эмары (ЗША), які скончыў за чатыры гады, а ў 1968 годзе атрымаў ступень па палітычных навуках у Ельскім універсітэце.
Пасля вяртання на радзіму займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, пакуль у 1988 годзе яго не запрасілі ва ўрад.
У 1991 годзе стаў паслом Паўднёвай Карэі ў Вялікабрытаніі. З 1994 да 1995 года ўзначальваў Урад Рэспублікі Карэя.
У 1996 годзе абраны ў паўднёвакарэйскі парламент. У сакавіку 1998 года прэзідэнт Кім Дэ Чжун прызначыў яго на пасаду пасла ў ЗША. Гэтую пасаду ён займаў да жніўня 2000 года.
Пасля сыходу з дзяржаўнай службы і з палітыкі заняўся навуковай дзейнасцю. У маі 2002 года заснаваў у Сеуле Інстытут Усходняй Азіі. Акрамя таго, Лі пісаў артыкулы для прэсы.
Памёр 5 мая 2026 года.
Крыніцы
Літаратура Preston, Ian (2001). A political chronology of Central, South and East Asia. Political chronologies of the world 2. Psychology Press. с. 173—174. ISBN 978-1-85743-114-8. Oberdorfer, Don (2001). The two Koreas: a contemporary history. Basic Books. с. 372, 456. ISBN 978-0-465-05162-5.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Дыпламаты Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Вучоныя Паўднёвай Карэі