Мікалай Трафімавіч Квасаў (нар. , станіца Новаўладзіміраўская, Тбіліскі раён, Краснадарскі край, Расія) — фізік, спецыяліст у галіне фізікі цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1995).

Біяграфія Скончыў Варонежскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Паўправадніковыя прыборы», 1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1977).

Працаваў у НВА «Інтэграл» (1968—1979); НДІ сродкаў аўтаматызацыі (1979—1980); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1980—2013; у 1994—2013 — загадчык кафедры фізікі); Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2013; прафесар кафедры фізікі цвёрдага цела).

Навуковыя інтарэсы: фізіка рэальных крышталяў; радыяцыйная фізіка цвёрдага цела; мадыфікацыя уласцівасцей цвёрдых цел пучкамі паскораных іонаў, плазмай, патокамі інтэнсіўнага электрамагнітнага выпраменьвання. 32 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы і 3 патэнты.

Узнагароды Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія Динамические явления и твердофазные релаксационные процессы в кремнии при ионных и фотонных воздействиях : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.07 / Квасов Николай Трофимович. — Минск, 1992.

Літаратура

Квасов Николай Трофимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. Квасов Николай Трофимович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 282—285.

Катэгорыя:Выпускнікі Варонежскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі