Лютая — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Палата (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 7 км. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Алёшча, вусце за 4 км на захад ад вёскі Малое Сітна. Працякае праз возера Лютае. Цячэ па лясістай мясцовасці.
Літаратура
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Палаты Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна