Shahed 129 () — іранскі аднаматорны сярэдневышынны беспілотны лятальны апарат вялікай працягласці палёту, распрацаваны Shahed Aviation Industries для Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Shahed 129 здольны выконваць баявыя і разведвальныя задачы і мае аўтаномнасць 24 гадзіны; ён падобны па памеры, форме і прызначэнню на амерыканскі MQ-1 Predator і лічыцца адным з самых эфектыўных дронаў на ўзбраенні Ірана. Назва БПЛА ў перакладзе з персідскага азначае «сведка», або «назіральнік».
БПЛА выкарыстоўваўся для авіяўдараў падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі і для пагранічнага патрулявання на ўсходняй мяжы Ірана. Чакаецца, што разам з Saegheh Shahed 129 складуць аснову флоту высокатэхналагічных БПЛА Ірана як мінімум на 2020-я гады.
Праект Распрацоўка пачалася ў 2005 годзе, калі Іранская самалётабудаўнічая прамысловая кампанія (HESA) пачала праектаванне БПЛА HESA-100. Па сутнасці, гэта была тая ж канструкцыя, што і ў Shahed 129, але карацей і з квадратным фюзеляжам. Пасля HESA-100 быў перайменаваны ў Shahed 123, а пасля ператвораны ў Shahed 129. Шэраг крыніц адзначаюць, што Shahed 129 быў скапіяваны з ізраільскага БПЛА Hermes 450, які пацярпеў катастрофу ў Іране.
Пастаўкі Для КВІР запланаваны закупкі 40 БПЛА Shahed 129 да 2024 года. Пачаты пастаўкі ваенна-марской версіі дрона, якая атрымала назву «Сімург» (Simorgh).
Па паведамленні газеты Washington Post са спасылкай на звесткі амерыканскай разведкі, Іран адправіў у Расію першую партыю беспілотных лятальных апаратаў для выкарыстання падчас уварвання ва Украіну. Беспілотнікі Shahed і Mohajer-6 былі адпраўленыя 19 жніўня 2022 годаWashington Post: Иран передал России беспилотники для войны в Украине, BBC, 30.08.2022.
Характарыстыкі
Агульныя
Экіпаж: няма Грузападымальнасць: 400 кг карыснай нагрузкі Даўжыня: 8 м Размах крылаў: 16 м Вышыня: 3,1 м Сілавая ўстаноўка: 1×чатырохцыліндравы чатырохтактны авіяцыйны рухавік Rotax 914 75 кВт (100 к. с.) Прапелеры: 3-лопасцевыя
Прадукцыйнасць
Крэйсерская хуткасць: 150 км / г Баявая далёкасць: 1700 км Поўная далёкасць: 3400 км Аўтаномнасць палёту: 24 гадзіны Максімальная эксплуатацыйная столь: 7300 м
Узбраенне Бомбы: 4 × Садыд-345 ПГМ
Авіёніка Электрааптычны/інфрачырвоны датчык Oghab-6 Лазерны далямер
Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты Катэгорыя:Самалёты Ірана Катэгорыя:Зброя Ірана