Соф’я Аляксееўна Лысенка (, с. Валява, Кіеўская вобласць, Украіна — ) — літаратуразнавец, крытык. Доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1992). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыла Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1950).
Працавала ў СШ № 3 г. Чыты (з 1945, настаўнік, дырэктар), раённым аддзеле адукацыі (г. Хабараўск; з 1946, інспектар), СШ № 28 г. Мінска (1950—1956, настаўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1956, прафесар кафедры рускай літаратуры).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя рускай літаратуры; гістарычная проза; драматургія; гратэск у літаратуры.
Бібліяграфія Стилевые течения в советской драматургии 20-30-х годов : Романтика. Гротеск : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.01.02 / Лысенко София Алексеевна. ― Москва, 1989. Исторический роман Рыбака «Переяславская Рада» : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / С. А. Лысенко. ― Минск, 1958.
Літаратура
Лысенка Сафія Аляксееўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 178. Софія Аляксееўна Лысенка : [некралог] // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2002. — № 2. — С. 107.
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці