Пётр Сямёнавіч Карака (нар. , в. Сведскае, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1991), прафесар (1995).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (біялагічны факультэт, 1968; аспірантура, 1971).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1971, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедра філасофіі і метадалогіі навукі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: сацыяльная экалогія; філасофія прыроды; філасофія навукі.

Узнагароды Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2002).

Бібліяграфія Революция в современной биологии и ее социальные аспекты (философско-методологический анализ) : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.00.08 / Карако Петр Семенович. — Минск, 1990. Проблема детерминации онтогенеза : автореферат диссертации … кандидата философских наук : специальность 09.620 / П. С. Карако. — Минск, 1972. Революция в современной биологии и ее социальные аспекты / П. С. Карако. — Минск, 1982. Природа и нравственность / П. С. Карако. — Минск, 2013. Философские аспекты индивидуального развития организма / П. С. Карако. — Минск, 1974. Проблема смысла жизни в творчестве Л. Н. Толстого / П. С. Карако // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова. — 2002. — № 4. — С. 3—10.

Крыніцы

Літаратура

Карако Петр Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 875. Карако Петр Семенович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск. — С. 120.

Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі