Уладзімір Васілевіч Панькоў (нар. , с. Калагрывава, Новадзеравенькаўскі раён, Арлоўская вобласть, Расія) — беларускі хімік-неарганік, фізікахімік. Доктар хімічных навук (1999), прафесар (2006).

Біяграфія Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная хімія», 1972).

Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі (з 1972, з 1989 — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1996, загадчык кафедры фізічнай хіміі), Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі (з 2001, загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2004, хімічны факультэт, кафедра фізічнай хіміі, загадчык кафедры, у 2006—2009 — прарэктар па навуковай рабоце, 2005—2010 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне працэсаў сінтэзу магнітных і электрычных уласцівасцей многакампанентных аксідных нанаматэрыялаў.

Літаратура

Паньков Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 5. — С. 697.

Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі