Паўночна-Каўказскі край — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, якая існавала з 16 кастрычніка 1924 года па 13 сакавіка 1937 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Растоў-на-Доне (з 10 студзеня 1934 года — Пяцігорск, са студзеня 1936 года — Арджанікідзэ (цяпер г. Уладзікаўказ), з 15 снежня 1936 года — Варашылаўск (цяпер г. Стаўрапаль)). Па выніках перапісу насельніцтва ў СССР 1926 года дзвюма найбуйнейшымі нацыянальнасцямі на тэрыторыі Паўночна-Каўказскага края былі рускія (46,2 %) і украінцы (37,4 %).

Гісторыя Паўночна-Каўказскі край быў утвораны 16 кастрычніка 1924 года ў выніку аб’яднання скасаванай Паўднёва-Усходняй вобласці і аўтаномных абласцей: Адыгейскай (Чаркескай), Карачаева-Чаркескай, Кабардзіна-Балкарскай і Чачэнскай, Сунжанскай казацкай акругі і аўтаномнага горада Грозны, на правах акругі. Цэнтрам края стаў горад Растоў-на-Доне.

26 лютага 1925 года створана Сунжанская казацкая акруга. Таксама ў склад края ўключаны Інгушская і Паўночна-Асецінская аўтаномныя вобласці.

26 красавіка 1926 года Карачаева-Чаркеская аўтаномная вобласць падзелена на Карачаеўскую аўтаномную вобласць і Чаркескую нацыянальную акругу.

30 красавіка 1928 года Чаркеская нацыянальная акруга ператворана ў Чаркескую аўтаномную вобласць.

14 лютага 1929 года скасавана Сунжанская казацкая акруга, падзеленая паміж Церскай акругай і Сунжанскай акругай Чачэнскай аўтаномнай вобласці.

У 1929 годзе горад Грозны перастаў быць аўтаномным горадам края і ўвайшоў у Чачэнскую аўтаномную вобласць.

15 жніўня 1930 года па-за аўтаномнымі абласцямі былі скасаваны акругі, і ўсе раёны перайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне адміністрацыі края.

6 верасня 1931 года ў склад края ўключана Дагестанская АССР.

30 верасня 1931 года ўсе акругі аўтаномных абласцей былі ператвораны ў раёныАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ЧІАССР на 1 студзеня 1941 года Дзяржаўны архіў Рэспублікі Інгушэціі.

20 лістапада 1933 года з часткі раёнаў на поўначы края была створана Паўночная вобласць з цэнтрам у горадзе Мілерава.

10 студзеня 1934 года край быў падзелены на дзве самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: Азова-Чарнаморскі край, якіў уключаў Адыгейскую аўтаномную вобласць, з цэнтрам у Растове-на-Доне і Паўночна-Каўказскі край, цэнтрам якога стаў Пяцігорск.

15 студзеня 1934 года Чачэнская аўтаномная вобласць і Інгушская аўтаномная вобласць былі аб’яднаны ў адну Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць.

У студзені 1936 года краявы цэнтр перанесены ў горад Арджанікідзэ.

5 снежня 1936 года са складу края былі вылучаны Дагестанская АССР і, ператвораныя ў АССР, Кабардзіна-Балкарская, Паўночна-Асецінская і Чачэна-Інгушская аўтаномныя вобласці. Цэнтр края перанесены ў горад Варашылаўск.

13 сакавіка 1937 года Паўночна-Каўказскі край перайменаваны ў Арджанікідзеўскі край. 15 студзеня 1938 новая назва края была ўнесена ў Канстытуцыю СССР. 12 студзеня 1943 года Арджанікідзеўскі край Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР перайменаваны ў Стаўрапольскі край.

Нацыянальны склад Нацыянальны склад Паўночна-Каўказскага края паводле даных перапісу насельніцтва СССР 1926 года: +нацыянальнасцьколькасць%рускія3 841 06346,2 %украінцы3 106 85237,4 %чачэнцы296 2823,6 %армяне162 1861,9 %асеціны155 4001,87 %кабардзінцы139 6891,68 %немцы93 9151,13 %інгушы72 0430,86 %чаркесы64 0310,77 %карачаеўцы55 0680,66 %беларусы51 3170,6 %яўрэі42 4760,51 %балкарцы33 2800,4 %іншыя……усяго8 307 934100,0 % Нацыянальны склад Кубанскай акругі, Майкопскай акругі, Армавірскай акругі і Чарнаморскай акругі Паўночна-Каўказскага края паводле даных перапісу насельніцтва СССР 1926 года: {| class="wikitable" href="Кубанская акруга" |Нацыянальнасць |Кубанская акруга |% | Майкопская акруга |% |Армавірская акруга |% |Чарнаморская акруга |% |Разам |% |- |- href="Майкопская акруга" |% |украінцы | href="Армавірская акруга" |украінцы |915 450 | href="Чарнаморская акруга (СССР)" |62,2 % |94 322 |28,6 % |305 126 |32,9 % |103 922 |37,5 % |1 418 820 |47,2 % |-28,6% |- href="Майкопская акруга" |% |украінцы |305 126 | href="Армавірская акруга" |рускія | href="17 снежня" |498 102 | href="Чарнаморская акруга (СССР)" |33,8 % |212 549 |64,4 % |552 176 |59,4 % |96 169 |34,7 % |<b href="1926">1 358 996 |45,2 % |- колькасць |28,6% |1 418 820 | href="украінцы" |армяне |21 023 |1,4 % |9 801 |3,0 % |19 198 |2,1 % |27 729 |10,0 % |77 751 |2,6 % |- |беларусы8 434 |0,6 %1 6000,5 % | href="рускія" |8 3860,9 %4 8821,8 %23 302<b 198 729 беларусы |19 |27>0,8 %немцы7 2550,5 %9620,3 %21 8562,4 %2 9681,1 %33 0411,1 %іншыя………………………… |- |усяго |1 472 548 |100,0 % |330 135 |100,0 % |927 392 |100,0 % |277 263 |100,0 % |3 007 338 |100,0 % |- 1,1% |...

Адміністрацыйны падзел пры заснаванні края

Пры перапісе ўлічвалася і казацкае насельніцтва (адзіны ў СССР раз), калі былі палічаны ўсе, хто называў сваю нацыянальнасць як «казак» ці «казачка», хоць у агульны доступ гэта інфармацыя так і не патрапіла і збіралася больш для «ўнутраных высноў»Поселенные итоги переписи 1926 года по Северо-Кавказскому краю / Северо-Кавказское краевое статистическое управление — Ростов-на-Дону: Гостипография им. Коминтерна Секкавполиграфтреста, 1929..

Станам на 17 снежня 1926 года ў склад края ўваходзілі 12 акруг, 7 аўтаномных абласцей і 2 аўтаномныя гарады, на правах акругі: Адміністрацыйная адзінка Цэнтр Плошча, км² Насельніцтва (1926), чал. Армавірская акруга Армавір 21 524 927 392 Данецкая акруга Мілерава 17 550 374 710 Данская акруга Растоў-на-Доне 25 809 1 132 270 Кубанская акруга Краснадар 35 860 1 489 088 Майкопская акруга Майкоп 14 712 330 135 Сальская акруга Сальск 36 882 471 890 Стаўрапольская акруга Стаўрапаль 26 620 727 585 Сунжанская акруга ст-ца Сляпцоўская 1 102 34 888 Таганрогская акруга Таганрог 5 029 268 394 Церская акруга Пяцігорск 27 542 643 369 Чарнаморская акруга Новарасійск 9 415 291 437 Шахцінска-Данецкая акруга Шахты 23 256 540 376 Адыгейская (Чаркеская) аўтаномная вобласць Краснадар 3 027 113 481 Інгушская аўтаномная вобласць Уладзікаўказ 3 218 85 133 Кабардзіна-Балкарская аўтаномная вобласць Нальчык 10 105 204 006 Карачаеўская аўтаномная вобласць сяло Мікаян-Шахар 8 142 64 613 Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць Уладзікаўказ 6 177 152 435 Чаркеская аўтаномная вобласць ст-ца Баталпашынская 3 027 113 481 Чачэнская аўтаномная вобласць Грозны 12 371 509 860 Грозны, аўтаномны горад Грозны 370 127 087 Уладзікаўказ, аўтаномны горад Уладзікаўказ 84 78 346

Адміністрацыйны падзел з 1934 года Пасля падзелу края ў 1934 годзе ў складзе краяКраткая справка по административно-территориальному делению Ставропольского края с 1920 по 1992 г_.doc Кароткая даведка пра адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены Стаўрапольскага края за 1920—1992 гг.:

Аўтаноміі Дагестанская аўтаномная рэспубліка Кабардзіна-Балкарская аўтаномная вобласць Карачаеўская аўтаномная вобласць Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць Чаркеская аўтаномная вобласць Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць

Раёны Аляксандраўскі раён Благадарненскі раён Варанцова-Аляксандраўскі раён Вінадзеленскі раён Георгіеўскі раён Есентукскі раён Збытна-Цішчанскі раён Курсаўскі раён Маздокскі раён Мінералаводскі раён Мядзвежанскі раён Новааляксандраўскі раён Нявіннамыскі раён Прыкумскі раён Пятроўскі раён Стаўрапольскі раён Туркменскі раён

У гэтым жа годзе Есентукскі раён быў скасаваны

Адміністрацыйны падзел з 1935 года Уведзена новая сетка раёнаў Паўночна-Каўказскага края і аўтаномных аб’яднанняў, якія ўваходзілі ў яго склад. Замест 17 раёнаў у краі стала 43 раёны, падпарадкаваныя непасрэдна Паўночна-Каўказскаму крайвыканкаму:

Раёны Александрыйска-Абільненскі раён Аляксандраўскі раён Апалонскі раён Арзгірскі раён Архангельскі раён Благадарненскі раён Бурлацкі раён Варанцова-Аляксандраўскі раён Вінадзеленскі раён Гафіцкі раён Георгіеўскі раён Дзмітрыеўскі раён Егарлыкскі раён Есентукскі раён Жалезнаводскі раён Ізабільненскі раён Кіславодскі раён Курсаўскі раён Курскі раён Левакумскі раён Лібкнехтаўскі раён Маздокскі раён Мінералаводскі раён Мітрафанаўскі раён Мядзвежанскі раён Наваселіцкі раён Нагуцкі раён Наурскі раён Новааляксандраўскі раён Нявіннамыскі раён Прыкумскі раён Пятроўскі раён Пяцігорскі раён Савецкі раён Салдата-Аляксандраўскі раён Спіцаўскі раён Старамар’еўскі раён Стаўрапольскі раён Сувораўскі раён Сцяпноўскі раён Труноўскі раён Туркменскі раён Шпакаўскі раён

Аўтаноміі Дагестанская АССР Кабардзіна-Балкарская аўтаномная вобласць Карачаеўская аўтаномная вобласць Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць Чаркеская аўтаномная вобласць Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць

Перайменаваны Мядзвежанскі раён і с. Мядзведжае ў Еўдакімаўскі раён і ў с. Еўдакімаўскае Вінадзеленскі раён — у Іпатаўскі Мітрафанаўскі (былы Дзівенскі) раён — у Апанасянкоўскі Прыкумскі раён — у Будзённаўскі Стаўрапольскі раён — у Варашылаўскі, а г. Стаўрапаль — у г. Варашылаўск

Утвораны Каясулінскі раён у складзе Дагестанскай АССР.

Адміністрацыйны падзел з 1936 года Пасля прыняцця Канстытуцыі СССР 1936 года Кабардзіна-Балкарская, Паўночна-Асецінская і Чачэна-Інгушская аўтаномныя вобласці ператвораны ў аўтаномныя Савецкія Сацыялістычныя Рэспублікі і разам з Дагестанскай АССР вылучаны са складу Арджанікідзеўскага края ў самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні ў РСФСР.

Карачаеўская і Чаркеская аўтаномныя вобласці засталіся ў складзе Арджанікідзеўскага края (пераназванага ў 1943 годзе ў Стаўрапольскі край). 12 студзеня 1957 года яны былі аб’яднаны ў Карачаева-Чаркескую аўтаномную вобласць Стаўрапольскага края. У яе былі перададзены Зелянчуцкі, Карачаеўскі і Усць-Джагуцінскі раёны Стаўрапольскага края.

Спасылкі Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991 Акопян В. З. Национальные районы и их официальный язык (Армянские районы Северного Кавказа в 20-е годы). Центр понтийско-кавказских исследований. Краснодар, 1995 Административно-территориальное деление Северо-Кавказского края в официальных документах // Донской временник / Донская государственная публичная библиотека. Ростов-на-Дону, 2014. Список населенных мест Донского, Донецкого, Сальского, Таганрогского и Шахтинско-Донецкого округов Северо-Кавказского края на 1926 год // Донской временник / Донская государственная публичная библиотека. Ростов-на-Дону, 2016. Поселенные итоги переписи 1926 года по Северо-Кавказскому краю / Северо-Кавказское краевое статистическое управление — Ростов-на-Дону: Гостипография им. Коминтерна Секкавполиграфтреста, 1929.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1937 годзе Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел РСФСР Катэгорыя:Гісторыя Паўночнага Каўказа