Яўген Анатолевіч Стральцоў (нар. , Мінск) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (2003), прафесар (2005).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1979; аспірантура, спецыяльнасць «Неарганічная хімія», 1982).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, прафесар, з 2010 — кафедра электрахіміі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: электрахімія паўправаднікоў, атамных слаёў металаў і халькагенаў; нанаструктураваныя матэрыялы; электрасінтэз неарганічных злучэнняў.
Узнагароды Прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1999), дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002).
Бібліяграфія Электрохимический синтез наноструктурированных и микрогетерогенных систем на основе полупроводниковых халькогенидов и металлов : диссертация … доктора химических наук : 02.00.04 : защищена 12.11.2002 : утверждена 30.04.2003 / Стрельцов Евгений Анатольевич. — Минск, 2002. Электрохимический синтез халькогенидов и твердых растворов металлов / Е. А. Стрельцов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2000. — № 4. — С. 15—22. Metal underpotential deposition on tellurium and selenium. Electrochemical preparation of metal chalcogenide films and nanostructures / E. A. Streltsov, N. P. Osipovich and D. K. Ivanou // Focus on Surface Science Research. — New York, 2005. — P. 1—68.
Літаратура Стрельцов Евгений Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 133.
Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі