Файфель (Файвель) Ісакавіч Гаўзе (, г. Слуцк, Мінская вобласць — ) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1965), прафесар.
Біяграфія Скончыў Харкаўскі інстытут народнай гаспадаркі (прававое аддзяленне, 1921).
Працаваў у Народным камісарыяце юстыцыі Беларускай ССР (1921—1929, следчы, загадчык натарыяльнага аддзела, загадчык заканадаўча-кадыфікацыйнага аддзела), Алма-Ацінскім юрыдычным інстытуце, Мінскім юрыдычным інстытуце (дацэнт кафедры грамадзянскага права, у 1945—1950 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце (1923—1928 і з 1954, прафесар кафедры грамадзянскага права).
Навуковыя інтарэсы: праблемы грамадзянскага, сямейнага права; гісторыя права Беларусі; кадыфікацыя заканадаўства.
Бібліяграфія Социалистический гражданскоправовой договор : автореферат диссертации … доктора юридических наук / Ф. И. Гавзе. ― Москва, 1963.
Літаратура Гавзе Файволь Исаакович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 857. Гаузе Файвель Исаакович / А. А. Яновский // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 286.
Гаўзе Файвель Ісаакавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаунага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 59. Гаўзэ Файвель Ісаакавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Минск, 2015. — С. 136—137. Гавзе Файвель Ісаакавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 37.
Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Юрысты Беларусі