Джэймс Рыдлі «Джымі» Хофа (; 14 лютага 1913 — не раней за 30 ліпеня 1975, меркавана — канец ліпеня — пачатак жніўня 1975 года; афіцыйна прызнаны памерлым 30 ліпеня 1982 года) — амерыканскі прафсаюзны дзеяч, прэзідэнт Міжнароднага брацтва кіроўцаў грузавікоў з 1957 па 1971 гады, нечакана зніклы пры загадкавых абставінах.

Біяграфія Джымі Хофа нарадзіўся ў Бразіле, у штаце Індыяна 14 лютага 1913 года ў сям’і з нямецкімі і ірландскімі каранямі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 14 гадоў. У 1932 годзе арганізаваў першасную прафсаюзную суполку Міжнароднага брацтва кіроўцаў грузавікоў, хоць сам Хофа ніколі не працаваў кіроўцам грузавіка. У 1946 годзе Хофа ўзначаліў прафсаюзны камітэт Дэтройта, затым узначаліў Мічыганскую прафсаюзную групу. У 1952 годзе на з’ездзе прафсаюза ў Лос-Анджэлесе быў абраны віцэ-прэзідэнтам усяго прафсаюза. У 1957 годзе Хофа стаў прэзідэнтам брацтва.

З пачатку сваёй працы ў прафсаюзе Джымі Хофа быў звязаны з арганізаванай злачыннасцю. У 1964 годзе Хофа быў прызнаны вінаватым у спробе подкупу прысяжных і асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне пачаў адбываць толькі ў 1967 годзе. Аднак у 1971 годзе Хофа датэрмінова выйшаў на волю, у абмен на сыход з пасады прэзідэнта прафсаюза і адмову ад заняцця прафсаюзнай дзейнасцю на працягу 10 гадоў.

Хофа знік 30 ліпеня 1975 года пасля 14:45. У гэты час яго апошні раз бачылі на стаянцы каля рэстарана ў прыгарадзе Дэтройта, перад гэтым ён зрабіў званок жонцы і паведаміў, што яго падманулі, пры гэтым ён, па словах жонкі, нерваваўся. У рэстаране Хофа, як мяркуецца, павінен быў сустрэцца з двума мафіёзі і былымі прафсаюзнымі дзеячамі Энтані Правензана і Энтані Джакалоне, але абодва яны ў той дзень знаходзіліся далёка адтуль і пазней адмаўлялі, што такая сустрэча планавалася. Калі ўвечары Хофа не вярнуўся дадому, яго жонка звярнулася ў паліцыю. На стаянцы была знойдзена незачыненая машына Хофы.

У культуры Па матывах біяграфіі Хофы былі знятыя фільмы «Кулак», «Раферці» і «Хофа» (у апошнім фільме ролю Джымі Хофы выканаў Джэк Нікалсан).

У 2004 годзе пісьменнік Чарльз Брант апублікаваў кнігу «Я чуў, што ты фарбуеш дамы», заснаваную на апавяданнях Фрэнка Шырана, паплечніка Хофы па прафсаюзу. У гэтай кнізе Фрэнк Шыран нібыта прызнаецца ў тым, што ён здзейсніў забойства Хофы. Па матывах кнігі ў 2019 годзе Марцін Скарсэзэ зняў фільм «Ірландзец». Ролю Джымі Хофы ў гэтым фільме выканаў Аль Пачына.

Спасылкі Where’s Jimmy Hoffa? Everywhere And Nowhere // «NPR», 18.06.2013 #TBT: 40 Years After Jimmy Hoffa’s Disappearance, His Legend Lives On «NPR», 30.07.2015

Катэгорыя:Зніклыя без вестак Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы ЗША