«Каханне феі ды д’ябла» (; піньінь: Cāng Lán Jué; таксама вядомы як «Растанне архідэі і князя дэманаў») — кітайскі тэлесерыял 2022 года, заснаваны на аднайменным рамане Цзюлу Фэйсян. Серыял распавядае пра стасункі слабой і далікатнай кветкавай феі Сяа Ланьхуа (Маленькай Архідэі) і магутнага д’ябла, «Гаспадара Месяца», Дунфан Цінцана. У серыяле зняліся Эстэр Юй і Дылан Ван (у галоўных ролях), а таксама Сюй Хайцяа, Гуа Сяацін і Чжан Лінхэ. Рэжысёрамі сталі Йі Чжэн і Цян Цзіну. Здымкі серыяла пачаліся 14 лютага 2021 года пад кіраўніцтвам Hengdian World Studios і скончыліся 10 чэрвеня 2021 года. Серыял выходзіў на канале iQIYI кожную суботу, нядзелю ды панядзелак з 7 жніўня па 22 верасня 2022 года.

Сюжэт «На чалавечы лёс можа паўплываць любая дробязь. Нават адзін памылковы крок мае вялікае значэнне. Адзін… і жыццё чалавека загублена. Усё, што адбываецца, — усё кругазварот кармы. Карма ніколі не будзе вычарпаная» (Сы Мін, старэйшая гаспадыня Залы Арбітраў).

30 000 гадоў таму Дунфан Цінцан з племені Месяца ахвяраваў свае пачуцці, каб набыць забароненую старажытную моц. Пасля забойства ўласнага бацькі ён заняў пасаду «Гаспадара Месяца» (кіраўніка племені). Ён павёў у вайну армію з 100 000 сваіх воінаў, чым паставіў у небяспеку ўсе тры света: каралеўства фей Шуюнцянь, мора Цан’ян, якое належыць племені Месца, і свет смяротных Юнмэнь. Тады багіня вайны Сішань, фея Чыдзі Нюйцзы, ахвяравала свой першародны дух, каб спыніць Дунфан Цінцана і ягоную армію. Ёй пашанцавала ператварыць на камень 100 000 воінаў і аслабіць д’ябла, але ягоны першародны дух захаваўся і быў заключаны ў вежы Хаацянь.

Праз 30 000 гадоў пячатка на вежы слабее — дух д’ябла мацнее. Праз адзін выпадак фея Сяа Ланьхуа (Эстэр Юй), якая жыве ў Зале Арбітраў і дагладае за лісцем лёсу, трапляе ў вежу і вызваляе Дунфан Цінцана (Дылана Вана), мімаволі накладваючы чароўны заклён, які адгэтуль звязвае яе з ім. Такім чынам цяпер магутны д’ябал адчувае ўсё тое ж самае, што і фея. Дунфан Цінцана турбуе становішча яго войскаў, і ён мае намер знайсці багіню Чыдзі, каб тая ажывіла воінаў. Але пасля вайны яна знікла, і ніхто не мае адказу, што з ёй трапілася. У той жа час майстар горада Хайшы здаўна шукае багіню, каб павярнуць яе ў свет багоў, Шуюнцянь. Сяа Ланьхуа, трапіўшы ў замак горада Хайшы, выкрадае ліст лёсу Сіншань, што злуе майстра. Фея лездьве ўцякае з дапамогаю д’ябла, які зразумеў, што яна з’яўляецца яго ўразлівым месцам. Таму Дунфан Цінцан цяпер павінен не толькі знайсці Чыдзі Нюйцзы, але і нейкім чынам пазбавіцца ад чароўнага заклёну. А з іншага боку, таямнічы майстар горада Хайшы спрабуе перашкодзіць ягоным планам.

У ролях

Галоўныя

Эстэр Юй як Сяа Ланьхуа (Маленькая Архідэя)/Сі Юнь Лі Сіюань як Сяа Ланьхуа ў дзяцінстве Дылан Ван як Дунфан Цінцан Фэн Сяамо як Дунфан Цінцан у падлеткавым узросце Жэнь Йіфан як Дунфан Цінцан у дзяцінстве

Ролі другога плана

Шуюнцянь

Сюй Хайцяа як Жун Хаа Гуа Сяацін як Чыдзі Нюйцзы Чжан Лінхэ як Чан Хэн

Мора Чан’ян

Чарльз Лінь як Шань Цюэ Хун Сяа як Цзе Лі Чжан Чэнсяа як Сюнь Фэн Чжаа Бін як Старэйшы лорд Месяца Чжан Баджы як князь Паўднёвай Ю Лі Сіцзы як князь Паўночнай Ю

Горад Хайшы

Чэн Цзы як Цзейі

Запрошаныя акцёры

Лі Йітун як Сы Мін Чэнь Жосюань як Чан Юань

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлесерыялы 2022 года Катэгорыя:Фільмы Кітая Катэгорыя:Тэлесерыялы Кітая