Дзяніс Шарамецьеў (нар. ) — беларускі дызайнер і фатограф, палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзеДЗЯНІС ШАРАМЕЦЬЕЎ .

Біяграфія Нарадзіўся ў Віцебску, дзе навучаўся спачатку ў агульнаадукацыйнай школе № 20, пазней — у мясцовым індустрыяльна-будаўнічым каледжы.

Як дызайнер Дзяніс Шарамецьеў супрацоўнічаў з гадзіннікавым заводам «Луч», у прыватнасці ён з’яўляецца аўтарам праекту мадэлі «Vinyl», з якім у 2021 Дзяніс перамог у штогадовым конкурсе праектаў MUSTARTНОВАЯ МАДЭЛЬ ГАДЗІННІКАЎ «VINYL»: ЧАМУ ТЭМА ВІНІЛУ І ЯК СТВАРАЛІСЯ ГЭТЫЯ ГАДЗІННІКІ .

Аўтар вокладкі да выдадзенага на CD-дысках канцэрта «Мікалай Аруцюноў & The Blues Barbarians — Live In Minsk»Николай Арутюнов & The Blues Barbarians — Live In Minsk .

Збірае калекцыі вінілавых пласцінак і гадзіннікаў, аматарам якіх з’яўляецца.

Палітычны пераслед Дзяніс Шарамецьеў быў затрыманы разам са сваёй жонкай Святланай 14 чэрвеня 2022, абодвум было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Праз два тыдні пасля затрымання, 29 чэрвеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, Дзяніс Шарамецьеў быў прызнаны палітычным зняволенымЗаява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 13 палітычных зняволеных .

Спасылкі Старонка Дзяніса Шарамецьева на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»