Сэр Майкл Фрэнсіс Ацья (; ,  — ) — брытанскі матэматык. Доктар філасофіі (1955), прафесар Оксфарда (1963—1969, 1973—1990). Прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1990—1995; член з 1962) і Каралеўскага таварыства Эдынбурга (2005—2008), рэктар Лестэрскага ўніверсітэта (1995—2005). Ганаровы прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта (з 1997), член многіх акадэмій і ўдастоены многіх узнагарод, у прыватнасці лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1966) і прэміі Абеля (2004). Член Леапальдзіны (1977), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Французскай акадэміі навук (абедзвюх — з 1978), Амерыканскага філасофскага таварыства (1991), Расійскай акадэміі навук (1994). Рыцар-бакалаўр (1983).

Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства Катэгорыя:Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг Катэгорыя:Таполагі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Члены Ірландскай каралеўскай акадэміі