Пол Джозеф Коэн (; —) — амерыканскі матэматык. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1967) і Амерыканскага філасофскага таварыства. Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (1967).

Біяграфія Коэн нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Польшчы, вырас у Брукліне, там жа пачаў сваю адукацыю. У 1953 годзе паступіў у Чыкагскі ўніверсітэт. У 1961 годзе пачаў навуковую і педагагічную дзейнасць у Стэнфардскім універсітэце, дзе працягваў працаваць да 2004 года.

Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Логікі ЗША