Хэйсукэ Хіранака (; ) — японскі і амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1970).
Біяграфія Нарадзіўся 9 красавіка 1931 года ў пасёлку Куга ў прэфектуры Ямагуты (Японія). У сям’і было 15 дзяцей.
Зацікавіўся матэматыкай пасля таго, як у яго школе прачытаў лекцыю прафесар матэматыкі з Хірасімскага ўніверсітэта, аднак у першы раз яму не ўдалося здаць уступныя іспыты, і праз год ён паступіў у Кіёцкі ўніверсітэт. У 1957 годзе па запрашэнні Оскара Зарыскага перайшоў у Гарвардскі ўніверсітэт. Неўзабаве пасля гэтага ён пазнаёміўся з Аляксандрам Гратэндыкам, які правёў 1958—1959 год у Гарвардзе, і на яго запрашэнне пераехаў у Парыж і правёў год у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў. У 1960 годзе пад кіраўніцтвам Зарыскага абараніў дысертацыю на ступень PhD.
У 1975 годзе вярнуўся ў Японію і быў прызначаны прафесарам Даследчага інстытута матэматычных навук Кіёцкага ўніверсітэта, у 1983—1985 гадах быў яго дырэктарам. Ён быў абраны членам Японскай акадэміі навук (1976), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1969), Французскай (1981) і Расійскай (1994) акадэмій навук.
Памёр 18 сакавіка 2026 года.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Матэматыкі Японіі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Замежныя члены РАН