Ку́зніца (), раней таксама Ку́зніца-Беласто́цкая — вёска ў Польшчы, на рацэ Ласасянцы. Месціцца за 15 км на паўночны ўсход ад Саколкі, за 54 км на паўночны ўсход ад Беластока, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Сакольскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Кузніца. Пагранічная чыгуначная станцыя на лініі Беласток — Гродна.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Каля 1504 года на беразе ракі Ласасянкі была заснавана рудня, пры якой неўзабаве ўзнікла дзяржаўная вёска. У 1536 годзе Юрый Зеляпуха заснаваў тут мястэчка Кузніцу, якое ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. 12 чэрвеня 1546 года каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца надала Кузніцы прывілей на гандаль (існуе меркаванне, што існаваў прывілей на магдэбургскае права). У 1545 годзе ў мястэчку быў пабудаваны касцёл.

На 1679 годзе ў Кузніцы існаваў Рынак і 4 вуліцы. У 1731 годзе ўладальнік Кузніцы падкаморы гарадзенскі Казімір Міцута перадаў маёнтак Супраслеўскаму манастыру пры ўмове, каб у мястэчку быў заснаваны базыльянскі манастыр.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кузніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні. 8 чэрвеня 1808 года яна атрымала афіцыйны статус заштатнага горада. У 1862 годзе цераз Кузніцу прайшла Пецярбургска-Варшаўская чыгунка. 27 лютага 1875 года з’явіўся праект герба Кузніцы: срэбны шчыт з выявай кавальскага молата ў чырвоным полі, на якім размяшчаецца дзевяць залатых падкоў С. 180..

Найноўшы час У 1915 годзе падчас І сусветнай вайны Кузніца акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай мястэчка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўключалася ў склад Беларускай ССР. Ад пачатку 1919 года дзейнічаў і камісар польскага ўрада па Гродзенскай акрузе, ствараліся польскія вайсковыя структуры. Пасля зыходу нямецкіх войскаў, у час Польска-савецкай вайны 20 ліпеня 1920 года польскія ўзброеныя сілы на чале з ген. А. Макрэцкім здалі Кузніцу і адышлі да Саколкі, але, пацярпеўшы паражэнне ў бітве пад Варшавай, бальшавікі адступілі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Кузніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1930 годзе статус паселішча паніжаны да вёскі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Кузніцу акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску была перададзена СССР згодна з пактам Молатава — Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Кузніца ўвайшла ў склад БССР, цэнтр Кузніцкага сельсавета Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў была пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Кузніцу Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: ~1884 год — 1083 чал., з іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 іўдзеяў S. 13. XXI стагоддзе: 2013 год — 1767 чал.

Славутасці Касцёл Провіду Божага (1907—1913) Могілкі: каталіцкія, іўдзейскія

Страчаная спадчына Царква Аляксандра Неўскага (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)

Вядомыя асобы Міхаіл Каяловіч (1828—1891) — гісторык, славянафіл. Язэп Варонка (1891—1952) — беларускі палітык, першы Старшыня Народнага сакратарыята БНР.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі