Барыс — імя, прозвішча.
Імя Барыс I — балгарскі князь у 852—889 гадах. Барыс II — балгарскі цар у 969—977 гадах. Барыс III — балгарскі цар у 1918—1943 гадах. Барыс — князь друцкі ў 1196 годзе. Барыс Давыдавіч — меркаваны князь полацкі ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзяў. Барыс Усяславіч — князь полацкі ў пачатку XII стагоддзя, сын Усяслава Брачыславіча. Барыс Юр’евіч — князь тураўскі ў 1155—1157 гадах, сын Юрыя Уладзіміравіча (Далгарукага), святы.
Прозвішча Сымон Вікенцьевіч Барыс (нар. 1937) — беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца. Якаў Сяргеевіч Барыс (1939—2007) — матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1992).
Іншае «Барыс» — казахстанскі хакейны клуб.