Луіс Нірэнберг (;  — ) — амерыканскі матэматык канадскага паходжання, які зрабіў сур’ёзны ўклад у тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных, а таксама ў іх прымянення да камплекснага аналізу і геаметрыі.

Луіс Нірэнберг нарадзіўся ў горадзе Гамільтан, Канада, у сям’і настаўніка старажытнаяўрэйскай мовы Зусі Нірэнберга і Біны Кац. Размоўнай мовай у сям’і быў ідыш. З ранняга дзяцінства жыў у Манрэалі. Атрымаў адукацыю бакалаўра ва ўніверсітэце Мак-Гіла, доктарскую ступень атрымаў у Нью-Ёркскім універсітэце. У 1947 годзе пачаў працаваць у Інстытуце матэматычных навук імя Р. Куранта ў Нью-Ёрку.

У 1959 годзе яму была прысуджана прэмія імя М. Бохера, у 1966 годзе і 1975 годзе — стыпендыя Гугенхайма. У 1982 годзе стаў лаўрэатам прэміі Крафарда ў галіне нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў сумесна з Уладзімірам Арнольдам, у 1994 годзе — лаўрэатам прэміі Стыла, у 2010 годзе — прэміі Чэрна. Таксама ў 2010 годзе яму было прысвоена званне доктара навук (Honoris causa) ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі. Нірэнберг быў правадзейным членам Амерыканскага матэматычнага таварыства і членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1969).

Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Канады Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі Канады Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя