Аляксей Ісаевіч Сідарэнка (14 сакавіка 1914 — 20 верасня 1980) — дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1953—1955), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся 14 сакавіка 1914 года. На гістарычны факультэт БДУ паступіў у 1937 годзе (скончыў яго ў 1945 годзе).

У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у складзе 16-й танкавай брыгады на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Прыбалтыйскім франтах, быў цяжка паранены.

У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1953 гадах быў старшынёй Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў. У 1953—1955 годах быў дэканам гістарычнага факультэта БДУ. У 1974 годзе пайшоў на пенсію.

Памёр 20 верасня 1980 года.

Спасылкі Алексей Исаевич Сидоренко // Гістарычны факультэт БДУ

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дэканы гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР