Вячаслаў Рыгоравіч Пінчук (, с. Астрагляды, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне вывучэння працэсаў умацавання і разбурэння паверхневых металаў пры трэнні. Доктар тэхнічных навук (1995), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1997).
Біяграфія Скончыў Пермскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1957); Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага (спецыяльнасть «Радыёфізіка», 1966); Фізіка-тэхнічны інстытут АН УССР, г. Харкаў (аспірантура, спецыяльнасць «Фізіка цвёрдага цела», 1972).
Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1972, фізічны факультэт, кафедра фізіка цвёрдага цела, 1972—1976; кафедра агульнай фізікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: фізіка трываласці металаў пры нагружэнні, у тым ліку пры нізкіх тэмпературах (крыягенная фізіка) і пры фрыкцыйным нагружэнні.
Бібліяграфія Анализ дислокационной структуры поверхностного слоя металлов при трении и разработка методов повышения их износостойкости : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.04 / Пинчук Вячеслав Григорьевич. — Гомель, 1994. Микроструктура и разрушение металлов при трении : монография / В. Г. Пинчук, С. В. Короткевич, В. В. Свиридова. — Гомель, 2009. Износостойкость металлов при граничном трении : монография / С. В. Короткевич, В. Г. Пинчук, С. О. Бобович. — Гомель, 2011.
Літаратура
Пинчук Вячеслав Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 77. Пинчук Вячеслав Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 198. Родительский дом — начало начал : [Пинчук Вячеслав Григорьевич] / В. Лебедева // Университет профессорский : [75 лет / Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 247—250.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Металазнаўцы СССР Катэгорыя:Металазнаўцы Беларусі