Балдучыца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у групу Блакітных азёр. Адзінае возера з групы, якое знаходзіцца за межамі Мядзельскага раёна.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча на адлегласці ў 32 км на паўднёвы захад ад горада Паставы, на адлегласці ў 1 км на паўночны захад ад вёскі Вайшкуны. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ляадшафтнага заказніка «Блакітныя азёры».
Плошча возера складае 0,05 км². Даўжыня — 0,19 км, найбольшая шырыня — 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі складае 0,9 км.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 15—20 м, забалочаныя ў ніжняй частцы. З усіх бакоў возера знаходзіцца забалочаная пойма. З возера выцакае ручай у раку Лынтупка.
Катэгорыя:Балдуцкая група азёр Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна