Кітайскі ўніверсітэт Ганконга (, , CUHK) — дзяржаўны ўніверсітэт у Ганконгу. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Ганконга, другі па часе заснавання пасля Ганконгскага ўніверсітэта. Заснаваны ў 1963 годзе. Выкладанне ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на кітайскай і англійскай мовах. Згодна з QS рэйтынгам найлепшых універсітэтаў свету, у 2016 годзе ўніверсітэт займае 44-ю пазіцыю ў свеце і 3-ю — у Ганконгу.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Чарлз Каа Янг Чжэньнін Яу Шынтун

Катэгорыя:Універсітэты Ганконга