Універсітэт імя У. Мак-Мастэра () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гамільтан у правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка Універсітэт носіць імя Уільяма Мак-Мастэра, вядомага канадскага сенатара і банкіра, які завяшчаў 900 000 канадскіх долараў на яго заснаванне. Ён быў адкрыты ў Таронта ў 1890 годзе. Недастатковыя фінансавыя магчымасці і ахвяраванне зямлі ў Гамільтане выклікалі яго пераезд у 1930 годзе. Галоўны кампус вучэльні знаходзіцца на 121 гектары зямлі побач з Каралеўскім батанічным садам. Канвент баптыстаў Антарыа і Квебека кантраляваў універсітэт, пакуль у 1957 годзе ён не стаў пазаканфесійнай установай, якая фінансуецца дзяржавай. Выпускнікі вучэльні пражываюць па ўсёй Канадзе і ў 139 краінах свету. Вядомыя выпускнікі ўключаюць дзяржаўных чыноўнікаў, навукоўцаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

Структура Факультэт бізнесу Факультэт інжынерыі Факультэт навук пра здароўе Факультэт гуманітарных навук Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльных навук Факультэт магістратуры і аспірантуры

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады