Аперацыя «Вясна» () — аперацыя масавай дэпартацыі насельніцтва з Літоўскай ССР, якая была праведзеная 22—23 мая 1948 года. Гэта была найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Літвы.
Падставай для аперацыі была пастанова Савета Міністраў СССР № 417 ад 21 лютага 1948 года. Аперацыя была накіравана на ліквідацыю г. зв. лясных бандаў і іх памочнікаў, але ахвярамі дэпартацыі станавіліся таксама заможныя гаспадары, якія не жадалі ўступаць у калгасы — часцей за ўсё літоўцы, але таксама палякі і беларусы. Усяго было выселена 49 331 чалавек.
Спасылкі Наша Ніва, 60‑я гадавіна масавай дэпартацыі з Літвы Как «порабощали» Прибалтику
Катэгорыя:1948 год у Літве Катэгорыя:Дэпартацыі ў СССР Катэгорыя:Май 1948 года Катэгорыя:Падзеі 22 мая Катэгорыя:Падзеі 23 мая