Афрын (, ) — горад на паўночным захадзе Сірыі, размешчаны на тэрыторыі мухафазы Халеб. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Геаграфія Горад знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы мухафазы, на абодвух берагах ракі Афрын, на вышыні 215 метраў над узроўнем мора.
Афрын размешчаны прыблізна за 38 кіламетраў на паўночны захад ад Халеба, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі, і за 332 кіламетраў на поўнач ад Дамаска, сталіцы краіны. Бліжэйшы аэрапорт размешчаны ў горадзе Аазаз.
Насельніцтва Па даных апошняга афіцыйнага перапісу 1981 года, насельніцтва складала чалавек. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1960 1970 1981 2003 2012 6330 10 074 11 914 44 121ацэнкавае 54 451разліковае
У нацыянальным складзе насельніцтва пераважаюць курды, у канфесійным — мусульмане-суніты.
Гісторыя У перыяд рымскага панавання ў рэгіёне праз горад была пракладзена дарога. Падчас асманскага валадарства над Сірыяй у Афрыне размяшчаўся заезны двор.
У 1922 годзе горад перайшоў пад кантроль Францыі, а ў 1946 годзе стаў часткай незалежнай Сірыі.
З-за распачатай сірыйскай рэвалюцыі з 11 ліпеня 2012 года Афрын кантраляваўся курдскім апалчэннем YPG і ўваходзіў у склад Сірыйскага Курдыстана (Ражавы). У пачатку верасня 2017 года там абвешчаная «зона дэканфліктацыі». Студзень 2018 года — пачатак турэцкай аперацыі «Аліўкавая галіна»Война в Африне повторяет сценарий Донбасса-2014. Курды стали разменной монетой в российско-турецкой газовой сделке // НГ, 22 янв 2018. 18 сакавіка 2018 года Афрын перайшоў пад кантроль турэцкіх узброеных сіл і атрадаў «Свабоднай сірыйскай арміі». 13 кастрычніка 2022 года горад быў захоплены групоўкай Хаят Тахрыр аш-Шам пасля сутыкненняў з Сірыйскай нацыянальнай арміяй.
Спасылкі Афрын на тапаграфічнай карце Генштаба
Катэгорыя:Гарады Сірыі