Юрый Канстанцінавіч Малевіч (нар. 1953) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996 г.), прафесарМалевич, Юрий Константинович (доктор медицинских наук; род. 1953) .

Біяграфія

Скончыў Цалінаградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1976 годзе. Клінічная ардынатура 1976—1978 годзе ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце акушэрства і гінекалогіі МЗ СССР, там жа з 1978 па 1980 вучоба ў аспірантурыМалевич Юрий Константинович .

У 1979 датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функцыя знешняга дыхання падчас цяжарнасці».

У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Генітальная герпетычная інфекцыя ў акушэрстве і гінекалогіі».

Загадваў кафедрай акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 1997—2003 гг.; галоўны рэдактар рэцэнзаванага часопіса «Медыцынская панарама».

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя напрамкі ў працы — паталогія цяжарнасці і родаў, аператыўнае акушэрства, гінекалагічная эндакрыналогія. Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі.

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007. Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. — Мн., 2000.

Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ