Сэр Морыс Вінсент Уілкс (; , Дадлі, Вялікабрытанія — , Кембрыдж, Вялікабрытанія) — брытанскі вучоны ў галіне камп’ютарных навук.
Біяграфія Вучыўся з 1931 па 1934 год у Кембрыджскім універсітэце, у 1936 годзе атрымаў тытул доктара філасофіі, напісаўшы дысертацыю аб распаўсюджванні радыёхваль у іёнасферы. Пасля гэтага працаваў і выкладаў у родным універсітэце. У 1945 годзе стаў кіраўніком камп’ютарнай лабараторыі, і заставаўся на гэтай пасадзе да 1980 года.
Сярод заслуг Уілкса — распрацоўка EDSAC, першага камп’ютара з ПЗП, якая захоўвала праграмны код, а таксама вынаходніцтва мікракода. Ён жа заснаваў у 1957 годзе Брытанскае камп’ютарнае таварыства і быў яго першым прэзідэнтам.