Ферэнц Краус (, нар. , г. , Венгрыя) — фізік венгерскага паходжання, які сумесна з групай навукоўцаў упершыню згенераваў і вымераў першы і выкарыстоўваў яго для назірання за паводзінамі электронаў у атамах, даўшы тым самым нараджэнне новай галіне фізікі — . Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2023). Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (2016)Prof. Dr. Ferenc Krausz , замежны член-карэспандэнт Аўстрыйскай акадэміі навукProf. DI Dr. techn. Dr. h. c. Ferenc Krausz , замежны член Венгерскай акадэміі навук (2007)Krausz Ferenc , Расійскай акадэміі навук (2011)Профіль Ферэнца Крауса на афіцыйным сайце РАН.
Біяграфія Краус вывучаў тэарэтычную фізіку ва ўніверсітэце Лоранда Этвеша і электратэхніку ў Будапешцкім тэхнічным універсітэце ў Венгрыі. Пасля хабілітацыі ў Венскім тэхнічным універсітэце ў Аўстрыі стаў прафесарам гэтага ўніверсітэта. У 2003 годзе яго прызначылі дырэктарам ў , Германія, а ўжо ў 2004 годзе стаў загадчыкам кафедры эксперыментальнай фізікі ва Універсітэце Людвіга Максіміліяна ў Мюнхене. У 2006 годзе Краус стаў адным з заснавальнікаў Мюнхенскага цэнтра перадавой фатонікі (МАР) і пачаў працаваць адным з яго дырэктараў.
Даследаванні Ферэнц Краус і яго даследчая група першымі стварылі і вымералі светлавы імпульс працягласцю менш за адну . Вучоныя пачалі выкарыстоўваць гэтыя атасекундныя светлавыя імпульсы для назірання за рухам электронаў у рэжыме рэальнага часу. Гэтыя вынікі паклалі пачатак .
У 1990-я гады Ферэнц Краус і яго каманда заклалі аснову для дальнейшага развіцця фемтасекунднай лазернай тэхналогіі да яе канчатковых межаў — да светлавых імпульсаў, якія нясуць большую частку сваёй энергіі ў адным ваганні электрамагнітнага поля. Абавязковай перадумовай для генерацыі такіх кароткіх светлавых імпульсаў з’яўляецца высокадакладны кантроль затрымкі розных каляровых кампанентаў шырокапалоснага (белага) святла на адну актаву. Аперыядычныя шматслойныя сістэмы (чырпавальныя люстэркі), якія ўзніклі ў выніку супрацоўніцтва Ферэнца Крауса і Роберта Шыпёка, зрабілі магчымым такі кантроль і з’яўляюцца незаменнымі ў сучасных фемтасекундных лазерных сістэмах.
У 2001 годзе Ферэнц Краус і яго група ўпершыню змаглі не толькі згенераваць, але і вымераць светлавыя імпульсы (экстрэмальнага ультрафіялетавага святла) з дапамогай інтэнсіўных лазерных імпульсаў, якія складаюцца з аднаго-двух хвалевых цыклаў. Дзякуючы гэтаму яны таксама змаглі прасачыць рух электронаў у субатамным маштабе ў рэжыме рэальнага часу. Кіраванне формай хвалі фемтасекунднага імпульсу, прадэманстраванае Ферэнцам Краусам і яго камандай, і атрыманыя ўзнаўляльныя атасекундныя імпульсы дазволілі стварыць тэхніку вымярэння атасекунды у якасці тэхналагічнай асновы для сучаснай эксперыментальнай атасекунднай фізікі. За апошнія некалькі гадоў Ферэнцу Краусу і яго калегам удалося з дапамогай гэтых інструментаў кіраваць электронамі ў малекулах і ўпершыню назіраць у рэальным часе вялікую колькасць фундаментальных электронных працэсаў, такіх як тунэляванне і перанос зарадаў, кагерэнтнае EUV выпраменьванне, запаволены фотаэлектрычны эфект, рух валентных электронаў і кантроль аптычных і электрычных уласцівасцей дыэлектрыкаў. Гэтыя вынікі былі дасягнуты дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву з такімі навукоўцамі, як Ёахім Бургдорфер, Пол Коркум, Тэадор Хэнш, Міша Іваноў, , Стывен Леонэ, Робін Сантра, Марк Стокман і Марк Уракінг.
Узнагароды (1998) — (2003) — (2006) — (2006) — (2006) — Медаль прагрэса ад (2011) — Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2013) — Міжнародная прэмія караля Фейсала (2013) — (2022) — Прэмія Вольфа па фізіцы