Тупалеў Ту-22М (па класіфікацыі НАТА — Backfire) — савецкі далёкі звышгукавы бамбардзіроўшчык/разведчык са зменнай геаметрыяй крылаў. Быў распрацаваны з апорай на мадэль Ту-22.
Гісторыя Да сярэдзіны 1960-х гадоў тэндэнцыі ў галіне баявога прымянення далёкай авіяцыі абазначылі нізкую эфектыўнасць аднарэжымных звышгукавых самалётаў. Неабходна было ствараць самалёты здольныя выконваць баявыя задачы ў шырокім спектры вышынь і хуткасцяў. Гэтыя мэты маглі быць дасягнуты, у першую чаргу, выкарыстаннем крыла са змяняльнай (у палёце) стрэлападобнасцю.
Працы над праектам далёкага ўдарнага самалёта пачаліся ў ВКБ Тупалева ў 1965 годзе на падставе сумеснага рашэння ВПС ад 24.08.1965 года: «аб стварэнні сістэмы К-145 з самалётам-носьбітам Ту-145 з рухавікамі НК-144». Даследна-канструктарскія і навукова-даследчыя работы па дадзенай тэме праходзілі ў рамках мадыфікацыі самалёта Ту-22 за кошт устаноўкі новых рухавікоў і крыла змяняльнай геаметрыі, пры гэтым планавалася дасягнуць паляпшэння ТТХ самалёта.
Мадыфікацыі
Ту-22М0
Увосень 1967 года па выніках макетнай камісіі і матэрыялам эскізнага праекту было прынята рашэнне пачаць будаўніцтва серыі самалётаў Ту-22М0 («45-00») на Казанскім авіяцыйным заводзе ім. Гарбунова (КАЗ ім. Гарбунова, да сярэдзіны 1960-х завод № 22 МАП). Галоўным канструктарам самалёта быў прызначаны Д.С. Маркаў.
Па выніках працы камісіі ўвосень 1967 года было вырашана будаваць першую серыю самалётаў «45-00» па праграме першага этапу — з абсталяваннем ад ТУ-22К і рухавікамі «ФМ».
Першы самалёт Ту-22М0 быў пабудаваны да сярэдзіны 1969 года і 30 жніўня 1969 ён здзейсніў свой першы палёт (камандзір карабля лётчык-выпрабавальнік В. П. Барысаў. Паралельна з выпрабаваннямі ў Казані ішла вытворчасць серыйных самалётаў Ту-22М0. Да канца 1972 года было пабудавана 9 Ту-22М0, пяць з якіх ужываліся для перападрыхтоўкі экіпажаў бамбардзіроўшчыкаў у Цэнтры баявой падрыхтоўкі і ўжывання Далёкай авіяцыі ў Разані. На захадзе самалёты гэтай серыі доўгі час ведалі пад службовым найменнем Ту-26.
Падчас лётных выпрабаванняў высвятлілася, што асноўныя лётныя дадзеныя новага самалёта апынуліся нават горш, чым у Ту-22К, і трэба правесці вялікі аб’ём прац па яго мадэрнізацыі. Камандаванне ВПС патрабавала ўдасканаліць лётна-тэхнічныя характарыстыкі самалёта і яго бартавое абсталяванне. У снежні 1969 года на другім этапе даводкі Ту-22М прымаецца рашэнне па мадэрнізацыі Ту-22М0 у Ту-22М1.
Асаблівасці канструкцыі
Самалёты серыі Ту-22М выкананыя па нармалёвай аэрадынамічнай схеме самаапорнага нізкаплана з крылом змяняльнай стралавіднасці. Крыло складаецца з нерухомай часткі і паваротных кансоляў.
Экспарт Станам на 2023 год ніводнага самалёта Ту-22М за мяжу прададзена не было, нягледзячы на шматлікія спробы:
У ліпені 1992 года вяліся перамовы з Іранам аб продажы 12 Ту-22М у экспартным варыянце. Але гэтая здзелка так і не здзейснілася.
У 2001 годзе на авіясалоне ў Бангалоры (Індыя) абвешчана аб намеры паставіць у лізінг 4 самалёта Ту-22М3.
У снежні 2004 года міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў заявіў аб тым, што дасягнута дамоўленасць аб узаемапрымальным рашэнні па пастаўках у Індыю Ту-22М.
У пачатку 2013 года распаўсюдзіўся слых аб продажы 25 бамбардзіроўшчыкаў Ту-22М3 у Кітай, а таксама завадскога абсталявання для іх далейшай вытворчасці. У 2016 годзе пад час міжнароднай прамысловай выставы «Інапрам-2016» распаўсюдзілась навіна пра жаданне Індыі купіць 80 верталётаў Мі-17 і 4 самалёты Ту-22М3.
Гл. таксама Бамбардзіроўшчык Спіс самалётаў
Крыніцы
Спасылкі
ОАО «Туполев» — Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Ваенныя самалёты Катэгорыя:Самалёты СССР