Рональд Вейл (; нар. , Галівуд, Лос-Анджэлес) — амерыканскі вучоны-біёлаг, цытолаг. Доктар філасофіі (1985), прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска, дзе працуе з 1986/1987 года, даследчык Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза (з 1995) і з 2020 года яго віцэ-прэзідэнт і выканаўчы дырэктар яго ж Janelia Research Campus (пераемнік на апошняй пасадзе Gerald M. Rubin). Член Нацыянальнай Акадэміі навук (2001) і Медыцынскай акадэміі ЗША. Лаўрэат Ласкераўскай прэміі (2012) і прэміі Шаа (2017), а таксама міжнароднай прэміі Гайрднера (2019) і іншых адрозненняў. Удзельнік адкрыцця кінезіну ў 1985 годзе.
Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Біёлагі ЗША Катэгорыя:Цытолагі