«Саха́» — часопіс сельскагаспадарчай тэматыкі, дэмакратычнага кірунку.

Гісторыя Выходзіў на беларускай мове, у Вільні (красавік 1912 — кастрычнік 1913), у Мінску (лістапад 1913 — студзень 1915). На 27-м нумары выхад спынены ў сувязі з Першай сусветнай вайной. Таксама 2 нумары былі выдадзены Саюзам сельскагаспадарчай кааперацыі Беларусі ў Мінску (красавік 1920 — май 1920). У далейшым выходзіў у Вільні (сакавік 1927 — жнівень 1931), выйшаў 41 нумар. Усяго выйшла 70 нумароў.

Тэматыка і змест На старонках «Сахі» прапагандаваліся прагрэсіўныя метады апрацоўкі зямлі, палепшаныя гатункі насення, шматпольная сістэма севазвароту. Часопіс арыентаваў на спецыялізацыю гаспадаркі, развіццё жывёлагадоўлі, пісаў пра розныя аспекты садоўніцтва, агародніцтва, бортніцтва, даваў гаспадарчыя парады.

Друкаваліся У. Павалковіч, Зоська Верас, М. Манцэвіч і іншыя.

Рэдактары А. Уласаў (1912—1915, 1920, 1928—1929); У. Павалковіч (1927); М. Ільяшэвіч (1930—1931).

Крыніцы

Літаратура

Шаршунов, В. А. Деятельность научных обществ и губернских комитетов по развитию сельского хозяйства. в дореволюционной Беларуси / В. А. Шаршунов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. аграрных навук. — 2003. — N 4. — С. 72—77.

Спасылкі

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Заходняй Беларусі Катэгорыя:Часопісы Мінска на беларускай мове