Ірына Валер’еўна Алісевіч (нар. , Мінск) — беларуская мастачка.

Біяграфія Скончыла ў 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1991 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст. Асноўныя творы: чайна-кафейны сервіз «Кобальтавая зорка», чайны сервіз «Элада», камплект ваз «Райскі танец». Аформіла інтэр’ер у гасцініцы «Мальборк» у Польшчы (у сааўтарстве з І. Леантовічам).

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі