Найміцтва ў былых савецкіх рэспубліках стала следствам цяжкага эканамічнага становішча і скарачэнняў узброеных сіл пасля распаду СССР, што прывяло да выезду часткі ваенных спецыялістаў на заробкі за мяжу, у тым ліку ў зоны баявых дзеянняў Афрыканскага кантынента. Найбольш шматлікімі сярод усіх з’яўляліся групы «салдат удачы» з Расіі, Украіны, Беларусі.

Агляд Як адзначаў вядомы французскі найміт Боб Дэнар, пасля падзення сацблока велізарная колькасць вайскоўцаў была выкінута з армііГеоргий Зотов. Дикие гуси : Откровения легендарного "солдата удачи" Боба Денара // Известия : газета. — 3 ноября 2001.. Многія воінскія часці расфарміроўвалі, а спецыялістаў звальнялі на пенсію. Некаторыя сыходзілі самі з-за нізкіх заробкаў. Не ўсе змаглі прыстасавацца да «грамадзянцы»Почему белорусские летчики работают и гибнут в Африке? (Фото), таму частка звольненых пайшла ў наймітыЭксперт: В Ливии могут воевать белорусские летчики, штабисты и снайперы.

Уладзімір Міголь, былы лётчык 339-га ваенна-транспартнага авіяпалка, успамінаў, што яго, прафесійнага авіятара з вопытам работы ў Афганістане і іншых краінах, адправілі на пенсію яшчэ ў 38 гадоў. Ён спрабаваў уладкавацца па сваёй спецыяльнасці на радзіме, але знайсці нічога не змог, а зусім сыходзіць са сферы не жадаў. Разам са сваім былым калегам Анатолем Курачкіным яму давялося з’ехаць за мяжу, у прыватнасці, у Судан.

Афрыка стала галоўным месцам для замежных падзаробкаў. Прыток спецыялістаў з былога СССР спарадзіў падзенне цэн на паслугі наймітаў, паколькі тыя прасілі куды менш, чым выхадцы з краін Захаду. Так, напрыклад, са слоў Дэнара, калі брытанец браў чатыры тысячы долараў, то яго канкурэнт згаджаўся на дзве. У 2001 годзе расійская газета «Собеседник» пісала, што цяпер «англічан, немцаў і французаў адціскаюць прафесійныя вайскоўцы з Расіі, Украіны, Беларусі, гатовыя працаваць за сціплую плату»Владимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001..

Меўся попыт на спецыялістаў па эксплуатацыі ваеннай тэхнікі, асабліва савецкай, якой на кантыненце было досыць шмат, бо афрыканцы не былі добра падрыхтаваны для яе выкарыстання. Беларускі ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін сярод найбольш запатрабаваных называў лётчыкаў, спецыялістаў па тэхнічным абслугоўванні, штабных афіцэраў і спецыялістаў спецаперацый.

Дэнар высока ацаніў дзейнасць ураджэнцаў постсавецкіх рэспублік у ролі «дзікіх гусей». Аднак, як лічыў найміт, у іх былі недахопы — дрэннае веданне замежных моў, у асаблівасці англійскай і французскай, і адсутнасць спецыяльных кантор, якія б адпраўлялі навучаныя групы ў Афрыку (прабіраліся ў асноўным адзіночкі).

У канфліктах

Падчас грамадзянскай вайны ў Заіры ў 1997 годзе прэзідэнт Мабуту Сесе Сека стварыў спецыяльнае карнае падраздзяленне з адстаўных спецназаўцаў з Расіі, Украіны і былой Югаславіі. Усяго — не менш за 200 чалавек. Ім у асноўным даручалі вядзенне контрпартызанскіх акцый.

Увосень 1998 года з’явіліся першыя паведамленні аб удзеле грамадзян Расіі і Украіны ў вайне ў Анголе. Яны пілатавалі ўдарныя верталёты Мі-24, штурмавікі Су-25, знішчальнікі МіГ-21 і МіГ-23, франтавыя бамбардзіроўшчыкі Су-24 і транспартнікі. Замежнікі таксама ўдзельнічалі ў супрацьпаветранай абароне, збіваючы з ПЗРК авіяцыю праціўніка. Спецыялісты з СНД служылі як ва ўрадавай арміі МПЛА, так і ў паўстанцаў УНІТА. Па даных газеты «Собеседник», толькі з восені 1998 года па лета 1999 года было збіта не менш за 8 расійскіх транспартных самалётаў тыпу Ан-12 і Ан-26, ад 24 да 30 авіятараў трапілі ў рукі партызан. Усяго ў канфлікце, паводле інфармацыі выдання «Версия», зафіксаваны ўдзел не менш за 400 наёмных лётчыкаў на баку ўрадавых сіл і амаль столькі ж – на баку паўстанцаў з УНІТА. З іх загінулі не менш за сотню чалавек. У 2000 годзе Служба бяспекі Украіны апублікавала дакумент, які сведчыць аб тым, што за год яны як мінімум 150 разоў удзельнічалі ў прамых баявых сутыкненнях, а таксама ў паветраных баях адзін супраць аднаго. Характэрна, што для ваенных лётчыкаў не было сакрэтам, з кім змагаюццаГеоргий Филин. Гусь в лампасах : Бывшие российские военные признаны лучшими в мире наёмниками // Версия : газета. — 13 декабря 2014..

З лета таго ж года ўраджэнцы былога Саюза дзейнічалі ў зоне эфіопа-эрытрэйскага канфлікту. Тут яны таксама змагаліся па абодва бока, пераважна ў ВПС, СПА, разведцы і артылерыі. Баявыя дзеянні адзначыліся паветраным супрацьстаяннем паміж расійскімі і ўкраінскімі лётчыкаміМихаил Жирохов. Война в воздухе на Африканском Роге // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004., у сувязі з чым Аляксандр Мішын, сузаснавальнік Цэнтра даследавання Афрыкі, назваў гэтыя падзеі «першай расійска-ўкраінскай вайной»Ростислав Буняк. Война Эфиопии и Эритреи: первая российско-украинская // Факты ICTV : информационный портал. — 14 апреля 2016.. Агульная колькасць замежнага кантынгенту, па даных выдання «Независимая газета», складала некалькі сотняў чалавекАлексей Андреев. АФРИКАНСКИЙ РОГ: ЗАТИШЬЕ ПЕРЕД БУРЕЙ // Независимая газета : газета. — 29 марта 2000.. Акрамя ўкраінцаў і расіянаў, у «гарачай кропцы» заўважаны беларускія авіятары і балгарскія тэхнікі.

На 1999 год ва ўрадавых войсках Сьера-Леонэ змагаліся ад 200 да каля паўтары тысячы наймітаў з постсавецкай прасторы. На баку іх праціўнікаў з Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту ваявалі некалькі сотняў адстаўных афіцэраў украінскай арміі. Зрэшты, былыя ўкраінскія вайскоўцы дзейнічалі ваенспецамі і ва ўрадавых баявых злучэннях.

З канца 1999 — пачатку 2000 года грамадзяне постсавецкіх рэспублік грунтаваліся на аэрадромах Гома і Букаву на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. У снежні 2006 года пацярпеў крушэнне кангалезскі Су-25, пілот якога, найміт з Беларусі Ліхоткін, загінуў. У чэрвені 2007 года ўпаў іншы Су-25, на якім загінуў украінец МаргатаўРемонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК в Барановичах (30 октября 2018). У лютым 2017 года ў раёне Рутшуру баевікі-тутсі збілі два верталёты Мі-24. У складзе экіпажа знаходзіліся грузіны і беларусы. Усе яны выжылі, але атрымалі траўмы. Адзін з грамадзян Грузіі трапіў у палон і праз некалькі месяцаў загінуў.

У 2004 годзе, у сувязі з інцыдэнтам у Буаке, усплыла інфармацыя аб прысутнасці ў Кот-д’Івуары наёмных пілотаў з БеларусіStijn Mitzer and Joost Oliemans. Ivory Coast’s Su-25s — The Sharks Won’t Bite Again // Oryxspioenkop : website of defense analytics and military operations research. — 31 March 2021..

У 2011 годзе беларускія ваенспецы і найміты, у тым ліку былыя байцы 334-га ААСпП, былі заўважаны ў Лівіі, дзе аказвалі дапамогу ўрадавай арміі Муамара Кадафі ў барацьбе з паўстанцамі і замежнай інтэрвенцыяй. Яны займаліся падрыхтоўкай лівійскіх сілавікоў, рамонтам і эксплуатацыяй ваеннай тэхнікі, дзейнічалі ў ролі саветнікаў і снайпераў. Па некаторых звестках, у краіне маглі знаходзіцца таксама спецыялісты з Украіны, Расіі і КазахстанаНа стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011..

Група Вагнера

З 2018 года сярод наймітаў нарасцілі сваю прысутнасць супрацоўнікі расійскай ПВК «Вагнер»Андрей Дихтяренко, Павел Холодов. Наемники «ЧВК Вагнера» ‒ в Африке. Что они там делают? // Радио Свобода, 3 мая 2018.. Фарміраванне ў самыя кароткія тэрміны зарэкамендавала сябе самым надзейным партнёрам у сферы бяспекі для ўрадаў на кантыненце, выцесніўшы ФранцыюJustin Ling. Why Africa welcomed the Wagner Group // UnHerd, 18 May 2023. ПВК таксама аказала істотную канкурэнцыю беларускім ваенным спецыялістамЕгор Лебедок. Белорусское военное присутствие в Африке // Thinktanks.by : сайт белорусских исследований. — 7 февраля 2021..

Гл. таксама Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой Ваенныя спецыялісты Беларусі

Літаратура Владимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001. Георгий Зотов. Дикие гуси : Откровения легендарного "солдата удачи" Боба Денара // Известия : газета. — 3 ноября 2001. Георгий Филин. Гусь в лампасах : Бывшие российские военные признаны лучшими в мире наёмниками // Версия : газета. — 13 декабря 2014.

Катэгорыя:Найміты Катэгорыя:Постсавецкая прастора Катэгорыя:Ваенная гісторыя Афрыкі