Казе́лец, мясцовае маўленне Казе́ляц — возера ў басейне ракі Прыпяць, вакол возера размешчана вёска Верасніца.
Этымалогія Звычайна казельцам называюць прырэчнае і наогул нізкае лугавое месца, дзе расце атрутны казялецСлоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія / І. Я. Яшкін. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — 808 с. ISBN 985-08-0668-0 С. 325.
Фаўна У возеры водзяцца карась, плоткі, уюны.
Экалогія Возера моцна забруджана актыўнай дзейнасцю чалавека — празмернае выкарыстанне вады для арашэння прысядзібных участкаў; на берагах будуюцца адрыны, адыходы з якіх зліваюцца ў возера.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна