Мікалай Сідаравіч Сачко (, с. Авуз-Кірк, Джанкойскі раён, Крым, Украіна — ?) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія Скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю (1945).
Працаваў у Новасібірскім самалётабудаўнічым заводзе (1941—1945), Новасібірскім металургічным заводзе (з 1945), Сібірскім металургічным інстытуце (з 1955, кафедра арганізацыі вытворчасці і эканомікі чорнай металургіі, дацэнт, у 1956—1964 — загадчык кафедры), Варонежскім політэхнічным інстытуце (1965—1966, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1966—2011, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, у 1967—1988 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: навукова-тэхнічны прагрэс у машынабудаванні; арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці.
Узнагароды Званне «Заслужаны эканаміст Беларускай ССР» (1980).
Бібліяграфія Проблемы концентрации производства в промышленности СССР : автореферат диссертации … доктора экономических наук / Сачко Н. С. — Новосибирск, 1964.
Літаратура Сачко Мікалай Сідаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 219. Сачко Николай Сидорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 577. Сачко Николай Сидорович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 69—70. Ученый-экономист — основатель кафедры / Т. А. Сахнович // Проблемы экономики, организации и управления промышленными предприятиями : материалы международной научно-практической конференции, посвященной 50-летию кафедры экономики и организации машиностроительного производства, 15—17 февраля 2017 года, Минск, Республика Беларусь. — Минск, 2017. — С. 3—6.
Катэгорыя:Выкладчыкі Варонежскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі