Асадкавы чахол, платформавы чахол — верхні структурны ярус платформы, які пакрывае крышталічны фундамент.
Складаецца з нематамарфазаваных, пераважна асадкавых горных парод усіх геалагічных эпох. Залягаюць у выглядзе гарызантальных, слаба нахіленых, спадзіста-хвалістых слаёў, тоўшчаў. У аснове асадкавых чахлоў часам прысутнічаюць кіслыя вулканічныя ўтварэнні.
У адкладах выяўлены найбольш важныя карысныя выкапні, у тым ліку калійныя і каменныя солі, буры вугаль, нафта, гаручыя сланцы, торф, падземныя воды, будаўнічыя матэрыялы і інш.
Літаратура
Осадочный чехол, платформенный чехол // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.
Катэгорыя:Геалогія