Чырваназоркавая вуліца — вуліца ў Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Платонава. Перасякаецца з вуліцамі Берасцянскай, Смалячкова, Залатая Горка і Горным завулкам. Ідзе паралельна вуліцы Казлова і бульвару Мулявіна.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Плошча Перамогі».
Спасылкі
Краснозвёздная улица на geodzen.com
Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск) Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)