«Трансвааль, Трансвааль, зямля мая…» (у руск. арыг. «Трансвааль, Трансвааль, страна моя») — руская народная песня, якая ўзнікла на аснове верша Галіны Галінай.
Гісторыя песні Верш «Бур і яго сыны» за подпісам «Галіна» змясціла 18 (30) кастрычніка 1899 г. пецярбургская газета «Новое время»Галина. Бур и его сыновья // Новое время. — 1899. — 18 (30) октября. — С. 3. Публікацыя суправаджалася прыпіскай, што твор атрыманы ў адказ на змешчаную ў газеце двума днямі раней выяву «Бур і яго дзесяць сыноў, узброеных для паходу»Бур и его десять сыновей, вооруженных для похода // Новое время. — 1899. — 18 (30) октября. — С. 12.. Верш стаў эмацыйным водгукам на падзеі англа-бурскай вайны, спачуваннем народу бураў. Неўзабаве ён быў перадрукаваны іншым пецярбургскім выданнем — часопісам «Родник», але без пазначэння аўтарстваБур и его сыновья // Родник. — 1899. — №11 (ноябрь). — С. 91.. У пачатку ХХ ст. яго ўключалі ў розныя паэтычныя анталогііИзбранные произведения русской поэзии / сост. В. Бонч-Бруевич. / Изд. третье. — Санкт-Петербург : Тип. М. М. Стасюлевича, 1908. — С. 225.Родная поэзия: сборник лучших стихотворений русских поэтов / сост. И. В. Скворцов. / Изд. втор. — Санкт-Петербург : Тип. СПб Т-ва печатн. и издат. дела «Труд», 1911. — С. 365..
Трапіўшы ў народнае асяроддзе, тэкст быў пераасэнсаваны і перароблены, у ім з’явілася згадка пра Трансвааль, якой не было ў аўтарскім арыгінале. У адной з першых песенных публікацый, якая адносіцца да 1912 г., тэкст утрымлівае зварот да Трансвааля як да краіны лірычнага героя («страна моя»), якая палае ўнутры яго («ты вся горишь во мне»)Полный песенник. Сборник новейших 1000 песен [текст] / сост. Н. П. Беляев. — Москва : Тип.-лит. Торг. дома Е. Коновалова и Кº, 1912. — С. 136-137.. Але паралельна існавалі версіі, дзе Трансвааль называўся зоркай («звезда моя») у агні («ты вся горишь в огне»)Солдатские песни. Сборник военных песен / сост. В. И. Симаков. — Ярославль : Тип. К. Некрасова, 1915. — С. 6-7.. Адрозніваліся і іншыя радкі. Песня атрымала папулярнасць у перыяд Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Мела пашырэнне і ў больш познія часы. Як аб важнай прыкмеце першай паловы ХХ ст. пра яе згадвалі К. Паустоўскі, М. Ісакоўскі, В. Шклоўскі, А. Фадзееў, Л. Касіль, М. СлонімскіДавидсон, А. Эта старая, старая песня // Азия и Африка сегодня. — 1990. — С. 61-63.. Была вядомай і ў Беларусі. З успамінаў М. Ісакоўскага вынікае, што песня бытавала на СмаленшчынеДавидсон, А. Эта старая, старая песня // Азия и Африка сегодня. — 1990. — С. 63.. С. Шамардзіна, жонка беларускага савецкага дзеяча Я. Адамовіча, згадвала яе як адну з песень, якую муж, ураджэнец Барысава, ведаў з дзяцінства, успамінаў і спяваўІофэ, Э. Пяты кіраўнік урада Савецкай Беларусі // Полымя. — 2017. — № 1. — С. 141.. А. Мальдзіс у дзяцінстве чуў яе ад свайго бацькі ў в. РасолыМальдзіс, А. З літаратуразнаўчых вандраванняў: нарысы, эсэ, дзённікі / Адам Мальдзіс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — С. 5.. Адну з версій песні ў другой палове 1940-х гадоў зафіксаваў на Лагойшчыне Ніл ГілевічГілевіч, Н. Перажыўшы вайну: Аповесць ў абразках памяці: Для ст. шк. узросту / Маст. В.Масцераў. — Мінск : Юнацтва, 1988. — С. 182-183..
Мяркуючы з гуказапісаў пачатку ХХ ст., песня не мела аднолькавага музычнага вырашэнняТрансвааль [Звукозапись] : нар. песня ; [исполняет] Русский хор Ф. П. Павлова, соло Павлов. — Москва : International Zonophone Company, 1908.Трансваль, Трансваль [Звукозапись] : нар. песня ; [исполняет] Русский хор Народ. Дома Импер. Николая II в Петрограде. — Петроград : Русское акционерное о-во граммофонов, Б. г. (не ранее 1914).Трансвааль [Звукозапись] : нар. песня ; [исполняет] хор В.С. Варшавского. — Москва : Патé Рекорд, Б. г..
Катэгорыя:Рускі фальклор