Леанід Васільевіч Увараў (нар. , в. Нікалаеўка, Вейдзелеўскі раён, Белгародская вобласць, Расія) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1981), прафесар (1984).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1957), Інстытут філасофіі і права АН Беларускай ССР (аспірантура, 1963).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1999, факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі, кафедра «Філасофскія вучэнні», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: філасофія; тэорыя пазнання; метадалогія навукі.

Бібліяграфія Символизация как гносеологическая проблема (системный анализ) : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.00.01 / УваровЛеонид Васильевич. — Минск, 1978.

Літаратура Увараў Леанід Васіл[ь!]евіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 157. Уваров Леонид Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 297.