Мілі́даўская гара — найвышэйшы пункт Ашмянскага ўзвышша, знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі Мілідаўшчына Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Вышыня 320 м.

Складзена з марэннага суглінку, валуннага галечніку і буйназярністых пяскоў, у ніжняй і сярэдняй частках покрыва з лёсападобных пылаватых суглінкаў. Вяршыня мае выгляд узгорка з выпуклымі схіламі, стромкасць якіх на паўночным захадзе да 35°, на поўдні — да 10°. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднесугліністыя. Прывяршынная частка ўкрыта лесам, сярэдняя і ніжняя ў асноўным пад ворывам.

Мілідаўская гара — геалагічны помнік прыроды дзяржаўнага значэння. Яна прываблівае турыстаў маляўнічым ландшафтам; папулярныя лыжныя паходы выходнага дня.

Літаратура Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: Право и экономика, 2013. – 164 с.: ил. – ISBN 978-985-552-253-0. C.15. Горные вершины равнинной Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7. С.144.

Катэгорыя:Узгоркі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Смаргонскага раёна Катэгорыя:Геалогія Смаргонскага раёна