Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі (каля 1510—1560) — князь, землеўласнік.
Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Горскіх герба «Друцк». Сын Фёдара Дзмітрыевіча.
Заснавальнік асобнай галіны роду Друцкіх-Горскіх. Уладальнік Бурнеўкі і часткі маёнткаў Арава і Горы.
Сям’я Праз шлюб (пасля кастрычніка 1542) з князёўнай Тамілай Багданаўнай Заслаўскай набыў Лошыцу пад Менскам. У шлюбе вядома восем дзяцей, 4 сыны і 4 дачкі. Большасць дзяцей перайшла з праваслаўя ў пратэстантызм.
Пётр (каля 1545 — да 1582), спадчыннік Лошыцы Адзінцоўскай, яго род згас у 3-м калене ў сярэдзіне XVII ст. Фёдар (каля 1550—1615), спадчыннік Лошыцы Гарнастаеўскай Стэфан, памёр маладым. Ян (каля 1560—1619), аршанскі маршалак з 1605 года. Раіна, у шлюбе (да 1560) з Марцінам Валадковічам, суддзём земскім менскім. Аўдоцця (не пазней за 1546 — не раней за 6 лістапада 1613), у шлюбе з , маршалкам гаспадарскім.
Крыніцы
Літаратура
Рыгор Фёдаравіч