Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла — колішні праваслаўны храм у в. Кішчына Слабада Барысаўскага раёна.
Пабудавана ў 1863 г. з дрэва. Выгляд храма вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку XX ст.
Архітэктура Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана паводле кананічнай 4-часткавай кампазіцыйнай схемы: 3-ярусная званіца-прытвор праз бабінец далучалася да кубападобнага аб’ёма малітоўнай залы з 5-граннай апсідай. Над асноўным аб’ёмам узвышаўся магутны 8-гранны светлавы барабан; яго шацёр завяршаўся цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся лучковымі і стральчатымі аконнымі праёмамі, былі дэкарыраваны накладнымі рамамі-панэлямі і філёнгамі. Уваход афармляў 2-слуповы ганак з двухсхільнай навіссю на фігурных кранштэйнах.
Літаратура
Катэгорыя:1863 год у Беларусі Катэгорыя:Кішчына Слабада Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі