Пле́сна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Краснае.
Плошча Плесны складае 0,18 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,5 м. Даўжыня возера — 0,64 км, найбольшая шырыня — 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,07 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,78 млн. м³, плошча вадазбору 7 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 8—10 м. На поўначы схілы сягаюць вышыні 12—14 м, на захадзе схілы невыразныя. Схілы разараныя, на поўначы знаходзяцца пад хмызняком. Берагі возера зліваюцца з схіламі катлавіны. На захадзе берагі нізкія, часткова забалочаныя, знаходзяцца пад хмызняком. На ўсходзе возера мае невялікі востраў. Дно вадаёма да глыбіні 3—3,5 м пясчанае, на глыбіні 4,5—5 м высланае апясчаненымі адкладаннямі, на большых глыбінях — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, счлабапраточнае. Зарастае амаль траціна прошчы паверхні возера. Расліннасць пашыраная да глыбіні 3 м на адлегласці да 25 м ад берага возера. У Плесну ўпадае ручай з возера Астравіта.
Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна