Надзея Мікітаўна Макавец (нар. 1917) — беларуская ўрач-інфекцыяніст. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1966)Макавец Надежда Никитовна .

Біяграфія

Нарадзілася ў 1917 годзе ў в. Песчанец 2 Любанскага раёна. Скончыла педагагічныя курсы ў г. Любані. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Любанскім раёне.

У 1945 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. Працавала загадчыцай Руднянскага ўрачэбнага ўчастка Жыткавіцкага раёна, з 1946 года ў г. Слоніме — урач інфекцыйнай бальніцы, тэрапеўт, 38 гадоў узначальвала тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы, працавала галоўным урачом Дома санітарнай асветы. З 1989 года на пенсіі.

Узнагароды У 1966 годзе прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджана 2 медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Любанскім раёне