14 верасня 2004 года Указам Прэзідэнта Беларусі № 446 былі ўсталяваныя герб і сцяг Брэсцкай вобласці, зацверджаныя палажэнні пра іх і іх афіцыйныя апісанні. Паводле тэксту апісання герба:

«Герб Брэсцкай вобласці мае форму барокавага шчыта, ніжняя частка якога выкананая ў чырвоным колеры і завяршаецца формай абарончага будынка. У цэнтры чырвонага поля шчыта размешчаны залаты зубар. Верхняя частка шчыта — блакітнага колеру».

У тэксце Палажэння пра герб гаворыцца:

«Герб Брэсцкай вобласці — уласнасць Брэсцкай вобласці, правам распараджэння якой валодае Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт».

Літаратура Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі, 2004

Катэгорыя:Брэсцкая вобласць Брэсцкая вобласць