Crataegus intricata — від кветкавых раслін сямейства . Расце натуральна ў Паўночнай Амерыцы. Вырошчваецца ў многіх краінах свету ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Батанічнае апісанне
Куст або невялікае дрэва, калючае, вышынёй каля 5—7 метраў. Лісце лопасцевае, шырокаяйкападобнае з падвойнымі зубчастымі бакамі. Кветкі белыя, сабраны ў парасонікі. Чашачка складаецца з 5 лісточкаў калякветніка, вяночак з 5 круглых пялёсткаў, 1 песціка і шматлікіх тычынак унутры кветкі. Плады пунсовага колеру дасягаюць да 2 см у дыяметры. Яны салодкія і ядомыя.
Прымяненне Дэкаратыўная расліна, высаджваецца ў парках і садах. Цвёрдую драўніну выкарыстоўваюць для тачэння вырабаў, кару і адвар — для афарбоўвання тканін у чырвоны колер. Плады абсмажваюць у цукры і робяць з іх варэнне, жэле, заменнікі кавы і гарбаты. Для атрымання хлеба з фруктовым смакам у цеста часта дадаюць муку з сухафруктаў.
Катэгорыя:Слівавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1895 годзе Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны