Седна (сімвал: ;U+2BF2 ⯲. David Faulks (2016) 'Eris and Sedna Symbols,' L2/16-173R, Unicode Technical Committee Document Register. ) — транснептунавы аб’ект.

Назва паходзіць ад імя багіні мора міфалогіі жыхароў Арктыкі.

Дыяметр: не больш за 1770Ацэнка 2004 г. км (~0,75 плутонавых). Маса: —. Перыяд вярчэння: каля 20 дзён.Методыкі вымярэнняў пакідаюць верагоднасць больш павольнага або значна хутчэйшага вярчэння. Арбітальны перыяд: каля 10000 г. Адлегласць ад Сонца: ~86 а.а.Дадзеныя 2004 г. (у максімуме — да 560 а.а.)Паводле разлікаў 2004 г., або 76 — ~1000 а.а.,Weird Object Beyond Pluto Gets Stranger, 2004 // SPACE.COM экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —.

Альбеда: ~7 %. Тэмпература паверхні: −240 °C.Scientists Find Another Huge Mini-World in Outer Solar System // SPACE.COM

Аб’ект быў адкрыты ў выніку фатаграфічнага пошуку М. Браўнам, Ч. Трухілья і Д. Рабіновіцам. Пра адкрыццё аб’екта М. Браўн з Лабараторыі рэактыўнага руху Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. паведаміў 15.3.2004.250px|thumb|Седна. Мастацкая выява НАСА Адметнасці З невядомых пакуль прычын яркасць і чырвоная афарбоўка аб’екту значна большыя, чым у іншых аб’ектаў вонкавай часткі Сонечнай сістэмы. Спецыфіка змяшчэння аб’екта між поясам Койпера і воблакам Оарта вядзе да таго, што аб’ект, верагодна, перацярпеў вельмі мала пашкоджанняў ад сутыкненняў з іншымі целамі і ад нагрэву Сонцам, і знаходзіцца ў геалагічна малазмененым стане ў параўнанні з іншымі целамі.

Незразумелым пакуль застаецца спалучэнне вельмі моцна выцягнутай арбіты і памераў аб’екту.Distant Sedna Raises Possibility of Another Earth-Sized Planet in Our Solar System // SPACE.COM

Спадарожнік, наяўнасць якога закладалася спачатку з-за адносна павольнага вярчэння, не быў знойдзены.

Крыніцы

Катэгорыя:Пояс Койпера