Ратонда (, ад — круглы) — круглае ў плане цэнтрычнае збудаванне, звычайна завершанае купалам, з размешчанымі па перыметры калонамі. Вядома з часоў Старажытнай Грэцыі і Рыма ў некаторых храмах, маўзалеях, залах, паркавых павільёнах, альтанках і інш. Сустракаліся ў культавых збудаваннях сярэдніх вякоў, эпохі Адраджэння, стылю класіцызму. На Беларусі вядома з XVI стагоддзя.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні