Бярэ́ма паво́знае, або павазо́вае — павіннасць сялян і мяшчан у Вялікім Княстве Літоўскім даваць падводы для перавозкі грузаў, на будаўніцтва замкаў, дарог, мастоў і інш. Паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года ад бярэма павознага вызваляліся сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх вёсак, мястэчак і гарадоў.
Літаратура
Катэгорыя:Сярэдневяковае права Катэгорыя:Права Вялікага Княства Літоўскага